Мінчане змогуць «замовіць» будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі ў сваім двары

Дзесяць новых дзіцячых пляцовак плануецца ўсталяваць у мінскіх дварах гэтай восенню. Пакуль канкрэтныя месцы іх будаўніцтва не вызначаны — рашэнне аб гэтым упершыню будуць прымаць самі жыхары сталіцы.

На дапамогу гарадскім уладам у імкненні зрабіць двары больш прыязнымі для дзяцей прыходзіць бізнес. Дзякуючы супрацоўніцтву дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» і кампаніі Oasis, якая вырабляе сокі пад брэндам «Сочны», сучасныя гульнявыя комплексы з'явяцца там, дзе яны больш за ўсё неабходныя. Больш за тое, гараджане могуць самастойна «замовіць» устаноўку.

Як гэта зрабіць? Неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме і любым фармаце. Гэта можа быць проста аповяд пра тое, як дзецям вашага двара не хапае забаў. Або «заявачны» відэаролік, зняты на тэлефон. Гэта можа быць малюнак, фатаграфія або фотарэпартаж, флэшмоб усім дваром.

Сваю заяўку (не забудзьцеся пазначыць адрас двара!) неабходна размясціць на сайце сочныйдворик.бел. Прымаюцца яны з 30 жніўня па 14 верасня ўключна. Прадстаўнікі кампаніі ў супрацоўніцтве з гарадскімі ўладамі прааналізуюць ўсе лісты і вызначаць дзесяць двароў, у якіх на працягу месяца будуць устаноўлены гульнявыя комплексы. Вынікі «заявачнай кампаніі» стануць вядомыя 22 верасня і будуць апублікаваныя на гэтым жа сайце.

«Безумоўна, мы маглі б выбраць месца для ўстаноўкі дзіцячых пляцовак самастойна. Але гэта было б няправільна. Гульнявыя комплексы павінны з'явіцца там, дзе іх хочуць бачыць больш за ўсё. Таму «Сочны» гатовы прааналізаваць усе «заяўкі» і, у першую чаргу, аказаць дапамогу там, дзе існуюць самыя сур'ёзныя праблемы з інфраструктурай», — падкрэсліла дырэктар па маркетынгу кампаніі Oasis Святлана Валкавец.

У жніўні кампанія па ўзгадненні з Мінгарвыканкамам і Мінскзелянбудам устанавіла 9 гульнявых комплексаў у парках Мінска. У перспектыве ж плануецца пашыраць геаграфію і ўсталёўваць дзіцячыя пляцоўкі не толькі ў мінскіх дварах, але і ў абласных і раённых гарадах.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: