Мінчанку будуць судзіць за абразу кіраўніка ЦВК

Аператыўнікі ГУБАЗіК знайшлі дзяўчыну, якая ў раённым чаце назвала кіраўніка ЦВК літаратурным словам, які абазначае «распусьнік жанчыну». Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
У ведамстве лічаць, што дзяўчына ў адкрытым доступе абразіла старшыні Цэнтрвыбаркама.

«Аўтарам апынулася 25-гадовая жыхарка сталіцы, якая працуе тэхнічным пісьменнікам у прыватнай фірме. Раней дзяўчына праблем з законам не мела. Свае ж дзеянні яна патлумачыла тым, што лічыць старшыню Цэнтрвыбаркама вінаватай у няправільным падліку галасоў падчас выбараў», - паведамілі ў міліцыі.

Дзяўчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу па факце публічнай абразы прадстаўніка ўлады. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, арышт або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: