Мінчука асудзілі на тры гады «хіміі» за зламаныя пальцы міліцыянту, калі той ламіўся ў кватэру

Асуджаны кажа, што ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было. Ён думаў, што ў кватэру ломяцца бандыты.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Жыхара Мінска Віталя Каваленку вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», паводле версіі следства мужчына «наносіў удары ўваходнымі дзвярыма па фалангах пальцаў правай рукі міліцыянта, што пацягнула за сабой цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў і драпін».

Сам жа Каваленка распавёў, што пачуў крык жонкі і плач дзіцяці і ўбачыў у тамбуры мужчын у спартыўных касцюмах, масках — ён думаў, што ў яго кватэру ломяцца бандыты, бо ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было.

Пацярпелы міліцыянт расказаў, што лячыў пералом два месяцы, а пасля, хоць і залячыў руку, але «не мог аказваць дапамогу сваім родным падчас летняй пасяўной». Свае фізічныя і маральныя пакуты ён ацаніў у 5000 рублёў.

Паводле «Радыё Свабода».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: