Мінчукоў клічуць на бясплатную экскурсію па Грушаўскім скверы і ваколіцах

Жыхары Грушаўкі клічуць на гістарычную экскурсію па скверы і наваколлі. Яна пройдзе ў нядзелю, 2 лютага. Расказваем, што і ў колькі будзе адбывацца.
Грушаўскі сквер

Грушаўскі сквер

Экскурсія па Грушаўскім скверы і ваколіцам пройдзе ў нядзелю, 2 лютага, пачатак — у 12.30. Яе правядзе гісторык Іван Сацукевіч.

Падчас экскурсіі абяцаюць пазнаёміць з гісторыяй мікрараёна і паказаць атмасферныя фота з мінулага. Вы даведаецеся, як ствараўся сквер, а яшчэ што было на яго месцы 100 гадоў таму і што тут здарылася падчас Другой сусветнай вайны.

Збор усіх жадаючых — у скверы ў 12.20. Экскурсія будзе доўжыцца 30-40 хвілін.

Мясцовыя жыхары ў апошнія тыдні актыўна выступалі за захаванне Грушэўскага сквера, часткі якога яны могуць пазбавіцца з-за будаўніцтва шматпавярховага дома з падземнай паркоўкай «Гранд Хаўс». Людзі выходзілі на акцыі, выклікалі міліцыю на будаўнікоў, якія ставілі плот, звярталіся ў відэазапісы да кіраўніка краіны. Пасля гэтага хадзілі на прыём да кіраўніка Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Яна пабывала ў скверы і сказала не секчы дрэвы, пакуль ідзе разбіральніцтва.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: