Мінчукоў запрашаюць на дыскусію аб гарадскіх зялёных зонах

5 лістапада ў 18.00 у Event-прасторы «210 метраў» (вул. Чапаева 3) адбудзецца дыскусія па тэме «Ці ўплываюць зялёныя зоны на горад?» Уваход вольны, але трэба прайсці простую рэгістрацыю
minsknews.by

minsknews.by

Узімку 2019 года ў рамках праекта Камсамольская былі праведзены даследаванні і распрацаваны тры канцэпцыі па альтэрнатыўным развіццю дадзенай тэрыторыі. У ходзе даследавання каманды праекта вырашалі праблему азелянення гэтага ўчастка, але нормаў з такімі задачамі на гістарычнае асяроддзе як такіх няма. У Беларусі ёсць такое паняцце як працэнт азелянення, яки вымяраецца колькасцю квадратных метраў зялёнай зоны на чалавека, але ці правільны гэта індыкатар?

Мэта дыскусіі: разабраць такі прасторавы тэрмін як працэнт азелянення. Ці патрэбны гэты паказчык, ці гэта працуе толькі ў дакументах?

Арганізатары дыскусіі хочуць унесці яснасць у неабходнасці такіх нормаў, у тое, якія задачы вырашаюць гэтыя дакументы і як уплываюць яны на рэальную сітуацыю, якая склалася ў гарадах. Таксама пры разборы гэтай тэмы абмяркуюцца пытанні:
- якія тэрыторыі ўваходзяць у адсотак азелянення, лічацца толькі паркі і скверы, або ў гэты працэнт уваходзяць невялікія прыдамавыя тэрыторыі;
- наколькі ўчасткі павінны быць вялікімі, каб яны маглі ўплываць на працэнт азелянення;
- што рабіць з тэндэнцыямі ў нашай краіне, калі шмат зялёных зон знаходзіцца на ўскраіне, а ў цэнтры, дзе яны патрэбныя, іх недастаткова.

Можа варта ўводзіць так званыя кішэнныя або стыхійныя і часовыя паркі, якія могуць даць рады з эстэтычным складнікам? Усе гэтыя пытанні будуць разабраныя з экспертамі і ўдзельнікамі дыскусіі.

Дыскусія ладзіцца ініцыятывай Добры горад.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!