Мінчуку, які збіў і скінуў сабаку з пятага паверха, суд даў максімальнае пакаранне

Суд прызнаў 30-гадовага мінчука вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай. У кастрычніку ён збіў сабаку і выкінуў у вакно, сабака загінуў. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік суда Маскоўскага раёна Анастасія Ахобіна.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 20 кастрычніка. На той момант мінчанін быў п'яны, знаходзіўся ў кватэры на пятым паверсе дома па вуліцы Ясеніна. Ён некалькі разоў ударыў сабаку па галаве і іншых частках цела, а потым выкінуў у вакно. Мінакі знайшлі цела жывёлы і выклікалі міліцыю. Была ўзбуджаная крымінальная справа ч.1 арт.339-1 КК.

«Суд прызначыў мужчыну максімальнае пакаранне, прадугледжанае санкцыяй артыкула (...) у выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы», — распавяла прадстаўнік суда Анастасія Ахобіна.

Акрамя таго, мужчына будзе прымусова лячыцца ад алкагалізму па месцы адбыцця пакарання. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, за жорсткасць да чацвераногіх у Беларусі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 15,45 КоАП і крымінальная па арт. 339-1 КК (аж да 1 года пазбаўлення волі).


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: