Мінчуку прысудзілі 10 сутак за восем бел-аранжава-белых сняжынак на акне

6 траўня каля пад'езда супрацоўнікі АБЭЗа затрымалі 34-гадовага Уладзіміра Палуяна. Прычынай сталі сняжынкі на акне. Разам з мужчынай супрацоўнікі падняліся для агляду ў кватэру, дзе Уладзімір адразу зняў сняжынкі.
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Дакументаў ніякіх супрацоўнікі не складалі, а для разбіральніцтва адвезлі мужчыну ў Савецкі РУУС, піша «Вясна назірае». Там на Уладзіміра склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Але на судзе стала вядома, што супрацоўнікі АБЭЗа і ўчастковыя РУУСа пацвердзлі, што замест чырвоных на акне былі размешчаныя аранжавыя сняжынкі, але гэта ў пратаколе вырашылі не згадваць.

Паводле пратаколу, Уладзімір Палуян «з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў, правёў пікетаванне шляхам размяшчэння на акне сняжынак БЧБ-расфарбоўкі, чым наўмысна парушыў Закон аб масавых мерапрыемствах».

Справу Палуяна 7 траўня разглядала суддзя Марына Фёдарава, якой для доказу віны хапіла фотаздымкаў акна Уладзіміра, на якіх немагчыма было разабраць колер сняжынак. У выніку, суддзя Фёдарава прыняла рашэнне арыштаваць Палуяна на 10 сутак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: