Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуды лідарам прафсаюза РЭП

Мінскі гарадскі суд не задаволіў апеляцыйныя скаргі на прысуды, вынесеныя лідарам незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Федынічу і Ігару Комліку.

Такое рашэнне прыняла 9 лістапада калегія суддзяў у складзе Сяргея Хрыпача, Любоў Сімахіна і Пятра Арлова, паведамляе belapan.by.

Комлік і Фядыніч паведамілі журналістам, што маюць намер працягнуць абскарджанне абвінаваўчага прысуду. Па словах Фядыніча, наступным крокам будзе наглядная скарга старшыні Мінгарсуда. Калі і гэты крок будзе беспаспяховым, лідары прафсаюза РЭП звернуцца ў Вярхоўны суд. Разам з тым Фядыніч у адмену прысуду не верыць.

Праваабаронцы кажуць, што сёння стала відавочны палітычны характар гэтай сфабрыкаванай справы. Пра гэта — у нашым відэа з працэсу:

Генадзь Федыніч: Гэта яшчэ не канец


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць