Мінгарвыканкам адмяніў сустрэчу з заяўнікамі Дня Волі

Прызначаная на сёння сустрэча з заяўнікамі Дня волі адмененая, паведаміў заяўнік ад Руху «За Свабоду» Аляксандр Русевіч. Па ягоных словах, яму патэлефанавалі з Мінгарвыканкаму.

«Мне пазванілі і сказалі, сустрэчы не будзе. «Давядзем да вас нашае рашэнне ва ўстаноўленым законам парадку», — сказаў сайту Pyx.by Аляксандр Русевіч.

Гэта значыць, што адказ заяўнікі, хутчэй за ўсё атрымаюць па пошце.

«Улады паводзяць сабе безадказна, — пракаментаваў гэтае рашэнне Мінгарвыканкама намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч. — За той час, што застаўся, вельмі цяжка будзе праінфармаваць людзей пра маршрут і дзеянні пад час акцыі».

Адпаведна, дадаў ён, «верагоднасць непрадказальнага сцэнару павялічваюцца». «Асабліва ў сітуацыі, калі большасць лідараў апазіцыі знаходзяцца за кратамі», — заключыў Меляшкевіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: