Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні «Чарнобыльскага шляху»

Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні «Чарнобыльскага шляху», паведаміў TUT.BY кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.
У сваім адказе на заяўку арганізатараў Мінгарвыканкам назваў некалькі прычын для адмовы: адсутнасць дамоў з міліцыяй, «хуткай» і камунальнікамі, маршрут шэсця, які, на думку ўлад, не адпавядае патрабаванню закону, арганізатары нібыта да атрымання адказу ад уладаў агучылі маршрут і час збору ўдзельнікаў, што забаронена законам, і, вядома, COVID-19.

«У мэтах прафілактыкі і мінімізацыі распаўсюджвання вострых рэспіраторых інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, выканання дзеючых рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, лічым непажаданым правядзенне масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы», — гаворыцца ў адказе гарадскіх улад.

Паводле слоў Дзмітрыя Кучука, з усіх служб, да якіх звярнуліся арганізатары, адказ яны атрымалі толькі ад «хуткай».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: