Мінгарвыканкам адмовіў незалежным прафсаюзам у мітынгу на 1 траўня

Незалежныя прафсаюзы хацелі правесці ў Мінску мітынг на 1 траўня. Але Мінгарвыканкам знайшоў прычыны для адмовы, паведамляе TUT.BY.
Дазволены мітынг незалежных прафсаюзаў 1 траўня 2018 года. Фота: bkdp.org

Дазволены мітынг незалежных прафсаюзаў 1 траўня 2018 года. Фота: bkdp.org

Мінгарвыканкам адмовіў незалежным прафсаюзам у правядзенні мітынгу 1 траўня ў парку Дружбы народаў. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў. Прычынамі адмовы пазначаныя парушэнне тэрмінаў падачы заяўкі аб правядзенні масавага мерапрыемства (хоць прафсаюзы сцвярджаюць, што гэта не так), COVID-19, адсутнасць дакументаў аб заключэнні дамоў на ахову, медабслугоўванне і прыборку тэрыторыі.

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў падаваў заяўку на правядзенне мітынгу 1 траўня ў парку Дружбы народаў у Мінску, з 14.00 да 16.00, колькасць удзельнікаў — да 2000 чалавек. У Мінгарвыканкаме гэтую заяўку адхілілі.

У Мінгарвыканкаме спасылаюцца на тое, што заява аб правядзенні мітынгу паступіла ў выканкам з парушэннем тэрміну падачы заявы — не пазней чым за 15 дзён да меркаванай даты правядзення мерапрыемства. Яна была зарэгістраваная 19 красавіка. Аднак у Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў сцвярджаюць, што заяўку на правядзенне мітынгу адправілі па электроннай пошце 16 красавіка. Таксама ў Мінгарвыканкаме паведамляюць, што ў іх няма дакументаў, якія пацвярджаюць, што арганізатары масавага мерапрыемства заключылі дамовы аб ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні, прыборцы тэрыторыі. Акрамя гэтага, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў указаў «на арганізацыю і правядзенне не толькі мітынгу, але і дэманстрацыі, г. зн. двух масавых мерапрыемстваў».

— У сувязі з выкладзеным, у мэтах мінімізацыі і скарачэння распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, на падставе дзейных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і адпаведнага рашэння Мінгарвыканкама па санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце лічым непажаданым правядзенне масавых мерапрыемстваў 01.05.2021, — гаворыцца ў адказе Мінгарвыканкама на заяўку незалежных прафсаюзаў.

У 2018 годзе Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў атрымаў дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне першамайскага мітынгу, у 2017 і 2019 гадах заяўкі таксама былі адхіленыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: