Мінгарвыканкам адмовіўся абмяркоўваць перайменаванне вуліцы Карла Маркса ў гонар Васіля Быкава

Ініцыятары таксама прапаноўвалі абмеркаваць магчымасць вяртання гістарычнай назвы вуліцы.


Каля тысячы грамадзян звярнуліся ў электроннай петыцыі да мінскіх улад з просьбай арганізаваць грамадскае абмеркаванне аб вяртанні цяперашняй вуліцы Карла Маркса яе гістарычнай назвы Падгорная або перайменавання яе ў гонар Васіля Быкава, распавядае «Свабода».

Пасля абмеркавання можна было б правесці пасяджэнне Камісіі па найменні вуліц, што і было прапанавана ўладам.

Вуліца Карла Маркса раней называлася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак.

Васіль Быкаў (1924–2003) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-11 скліканняў, удзельнік вайны, аўтар «Альпійскай балады», «Трэцяй ракеты», аповесці «Мёртвым не баліць» і многіх іншых аднесеных да класікі твораў.

«Перайменаванне вуліцы Карла Маркса ў вуліцу імя Васіля Быкава ўвекавечыць памяць пра чалавека, якім ганарыцца краіна, народнага пісьменніка з сусветнай вядомасцю, чый вялікі ўклад у культуру сучаснай Беларусі не можа застацца без памяці на вуліцах сталіцы», — напісалі аўтары звароту.

9 красавіка намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран падпісаў ліст у адказ на петыцыю.

У ім ён адмовіў нават у арганізацыі такога грамадскага абмеркавання, паколькі перайменаванне, на думку ўлад, можа «старыць значныя нязручнасці грамадзянам і запатрабуе дадатковых фінансавых затрат».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: