Мінгарвыканкам будуць судзіць за зрыў Дня Волі

У судзе Маскоўскага раёна Мінску 12 траўня адбудзецца разгляд скаргі адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскага на неправамоцныя дзеянні Мінгарвыканкаму падчас разгляду заяўкі на правядзенне 25 сакавіка акцыі да Дня Волі.

Нагадаем, што тады гарадскія ўлады далі адказ толькі ўвечары 24 сакавіка, пры гэтым кардынальна змяніўшы і час, і месца акцыі.

"Мінгарвыканкам груба парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, не даўшы своечасова – прынамсі за 5 дзён да Дня Волі – адказ. І гэта не магчыма ніяк патлумачыць інакш, як парушэнне. Паглядзім, як Мінгарвыканкам у судзе паспрабуе з гэтага выйсці. Хоць мы і разумеем, што незалежных судоў няма, тым не менш, мы не павінны мірыцца з нахабным парушэннем закону тымі, хто павінен яго кантраляваць і выконваць”, — адзначыў Дзяніс Садоўскі.

bchd.info


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: