Мінгарвыканкам дагэтуль вагаецца, ці дазволіць гэтую прыгожую патрыятычную рэкламу

Заснавальнік крамы Symbal.by расказаў яшчэ адну гісторыю пра рэкламны банер, макет якога доўга ходзіць па высокіх кабінетах і дзяржаўныя службоўцы думаюць што з ім рабіць.
«Родная Беларусь» — гэта быў другі, запасны рэкламны сюжэт, а ў першую чаргу мы хацелі размясціць вось гэты з прыгожай дзяўчынай у цішотцы з «Пагоняй», — піша Белавус.

Рэкламнае агенцтва «Медыя Альянс» пагадзілася ўзяцца за справу.

«Агенцыя хоць і валодае вялікімі рэкламнымі плошчамі ў метро, але кожны сюжэт трэба ўзгадняць з рэкламным аддзелам метрапалітэна, — піша Белавус. — У метрапалітэне сказалі, што не гатовыя браць на сябе адказнасць і накіравалі ў аддзел Мінгарвыканкаму, які кантралюе рэкламу ў горадзе. Там агенцыі сказалі, што гэта не іх справа і трэба накіроўваць ліст у аддзел ідэалогіі гораду, які павінен даць сваю прававую ацэнку.

Аддзел ідэалогіі даў адказ, што зварот да іх не карэктны і трэба звяртацца па гэтаму пытанню непасрэдна да старшыні Мінгарвыканкаму Анатоля Сівака.

«Медыя Альянс» накіраваў адпаведны ліст і вось чакаем адказу куды накіруюць далей )), — ставіць смайлікі Белавус і адзначае. — І гэта пры тым, што мы на макеце адмыслова пакінулі надпіс «Герб «Пагоня» — ахоўваецца законам, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь».

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: