Мінгарвыканкам: праўладны мітынг 8 верасня не быў дазволены

Мінчанін спытаў у гарадскіх уладаў, ці быў дазвол на праўладны мітынг і шэсце па праспекце Незалежнасці 8 верасня. Мінгарвыканкам адказаў, што такога дазволу не выдаваў, можна звярнуцца ў міліцыю.
Мужчына нясе сцяг падчас хроснага ходу ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці, на якім сабраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Мужчына нясе сцяг падчас хроснага ходу ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці, на якім сабраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Чытач звярнуўся ў Мінгарвыканкам з пытаннем, ці быў дазвол на правядзенне мітынгу «За Беларусь» 8 верасня. Нагадаем, тады ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі хросным ходам з абразамі і дзяржаўнымі сцягамі Беларусі і Расіі.

Адказ прыйшоў такі: дазволаў або забаронаў на правядзенне якіх-небудзь масавых мерапрыемстваў (мітынгаў і шэсцяў) на плошчы Незалежнасці і на праспекце ў той дзень не выдавалі.

Фота чытача

Фота чытача


tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: