Мінінфарм аб блакаванні TUT.BY: устаноўленыя шматлікія факты парушэнняў «Закона аб СМІ»

Міністэрства інфармацыі ў спецыяльнай заяве пракаментавала блакаванне найбуйнейшага інтэрнэт-рэсурса Беларусі.

«На падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу tut.by і да яго копій, — гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма. — Генеральная пракуратура ўстанавіла шматлікія факты парушэнняў "Закона аб СМІ" ў частцы размяшчэння забароненай інфармацыі ў шэрагу публікацый на інтэрнэт-рэсурсе tut.by. У дадзеных матэрыялах змяшчаецца інфармацыя ад імя незарэгістраванага фонду BYSOL.

У адпаведнасці з артыкулам 38 "Закона аб СМІ" ў сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронена распаўсюджванне інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: