Мінінфарм адмяніў медыяфорум і выставу «СМІ ў Беларусі»

Міністэрства інфармацыі адмяніла выставу «СМІ ў Беларусі» і XV Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: Перамога. Памяць. Мы». Яны павінны былі прайсці 4-5 снежня ў Мінску.


Афіцыйна рашэнне аб адмене мерапрыемстваў прынята ў сувязі з мерамі Саўміна і Міністэрства аховы здароўя па супрацьдзеянні распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі. У Беларусі цяпер адзначаецца другая хваля росту захворвання. Ужо тыдзень штодня выяўляецца каля 600 новых хворых.

У той жа час літаральна ўчора пяць журналістаў атрымалі ад 13 да 15сутак адміністрацыйнага арышту. Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае, што ў поствыбарчы перыяд было зафіквавана больш за 230 затрыманняў журналістаў, больш за 50 разоў у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі, ужываўся фізічны гвалт пры затрыманні. Фіксаваліся факты катаванняў пасля затрымання, пашкоджанне ці вынятак тэхнікі, многіх журналістаў утрымлівалі пад вартай, каралі адміністрацыйным арыштам ці штрафам. Трое журналістак былі параненыя гумовымі кулямі.

Ніводны з гэтых фактаў не прывёў да распачынання крымінальных спраў у дачыненні асоб, вінаватых у парушэнні правоў журналістаў.

Паводле REFORM.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: