Мінінфарм прапануе замяніць рэкламу ў замежных ТБ-праграмах на беларускія сацролікі

Міністэрства інфармацыі паведамляе, што пасля ўступлення ў сілу змяненняў у Закон «Аб рэкламе» з'явілася магчымасць замяніць рэкламу ў замежных тэлепраграмах на беларускія сацыяльныя ролікі.
«У сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у Закон "Аб рэкламе" у частцы забароны на размяшчэнне ў замежных тэлепраграмах, што вяшчаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, замежнай рэкламы, распаўсюднікі тэлепраграм маюць права замяніць рэкламу замежнай вытворчасці на беларускую сацыяльную рэкламу», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Там удакладняецца, што рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы з'яўляецца дзяржаўны орган, у кампетэнцыю якога ўваходзяць пытанні, што асвятляюцца ў сацыяльнай рэкламе, і які забяспечвае вытворчасць, размяшчэнне (распаўсюджванне) сацыяльнай рэкламы.

«Аператары электрасувязі і пастаўшчыкі паслуг электрасувязі, якія ажыццяўляюць трансляцыю замежных тэлепраграм і жадаючыя замяніць замежную рэкламу ў гэтых тэлепраграмах на беларускую сацыяльную рэкламу могуць звярнуцца ў адпаведны орган дзяржаўнага кіравання», — адзначана ў паведамленні.

Спіс тэм сацыяльнай рэкламы з указаннем дзяржорганаў, якія за яе адказваюць, таксама апублікаваны на сайце Мінінфарма.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: