Мінінфарм вынес папярэджанне «Тузіну гітоў» і сайту АГП

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне парталу Tuzin.fm і сайту ucpb.org.



«Тузін» у шоку. У лісце з Міністэрства інфармацыі Беларусі за подпісам міністара Ананіч вядзецца пра тое, што ўладальніку сайту Tuzin.fm вынесена папярэджанне «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам», — гаворыцца ў паведамленні tuzin.fm

Сайт ucpb.org таксама атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі. У ім паведамляецца, што ўладальнікам сайта вынесена папярэджанне «за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам». Ніякіх пацверджанняў гэтага - ні цытат, ні спасылак на канкрэтныя матэрыялы - не прыведзена. Мінінфарм шукае ўладальніка рэсурсу.
 
 
Нагадаем, раней аналагічныя папярэджанні былі вынесеныя сайтам «Радыё Рацыя» і «Свабодны рэгіён».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: