Мінінфармацыі афіцыйна пацвердзіла блакаванне сайта «Беларускі партызан»

Сайт «Беларускі партызан» атрымаў апавяшчэнне ад Міністэрства інфармацыі пра прычыны блакавання інтэрнэт-рэсурса.


З загада за подпісам першага намесніка міністра Андрэя Кунцэвіча вынікае, што парушэннем прызнаныя тры гіперспасылкі на рэсурсы тэлеканала «Белсат», паведамляе сам «Беларускі партызан».

Раней чыгуначным судом Гомеля сайт і сацсеткі «Белсата» былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Забаронены нават лагатып тэлеканала.

Сайт «Беларускі партызан» перастаў адкрывацца 13 верасня. Аднак ён дасяжны для чытачоў праз VPN.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: