Мінінфармацыі зняло блакіроўку з сайта nn.by

Блакіроўка працягвалася амаль тры месяцы. Для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы — nashaniva.by і nn.by.


Месяц таму рэдакцыя адправіла ў Мінінфарм заяву з просьбай аб разблакіроўцы. Адказ прыйшоў 23 лістапада. «У сувязі з ліквідацыяй парушэння заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якое стала падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурса загадваю аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурса NN.by», — гэта рашэнне міністэрства.

Для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы — nashaniva.by і nn.by. На найбліжэйшы час уключаецца пераадрасацыя, паведамляе рэдакцыя.

Некаторыя іншыя сайты, у тым ліку і Еўрарадыё, АФН, Радыё Свабода, «Салідарнасць», працягваюць заставацца пад блакіроўкай.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: