Мінінфармацыі: Гэта не папярэджанні, гэта толькі інфармацыйныя лісты

У ведамстве пракаментавалі факты атрымання некаторымі інтэрнэт-рэдакцыямі «папярэджанняў».



У сярэдзіне мая лісты з Міністэрства інфармацыі атрымалі адразу некалькі вядомых інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод іх сайт радыёстанцыі «Радыё Рацыя», музычны партал «Тузін.fm», сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
 
 
У інтэрнэце пайшла пагалоска аб папярэджаннях, якія нібыта атрымліваюць інфармацыйныя рэсурсы.
 
 
Як расказалі Еўрарадыё ў прававым аддзеле Мінінфармацыі, гэта не так:
 
 
«Дакументы, атрыманыя названымі вамі сайтамі, не з’яўляюцца папярэджаннямі. Гэта інфармацыйныя лісты аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства.
 
 
Мы не можам пакуль назваць вам прычыны таго, чаму іх вырашылі даслаць менавіта ў такія рэдакцыі. Міністэрства інфармацыі цяпер займаецца складаннем базы ўладальнікаў сайтаў», — паведамілі ў Мінінфарме.
 
 
Пасля ўвядзення зменаў у закон «Аб сродках масавай інфармацыі» ў Беларусі доступ да любога інфармацыйнага інтэрнэт-сайта можна закрыць за два і больш папярэджанняў, атрыманых на працягу года.
 
 
 
 
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: