Міністэрства абароны прызаве 1000 чалавек з запасу. Шрайбман і Сівіцкі ўжо ў «партызанах»

9 сакавіка пачаўся другі этап комплекснай праверкі баяздольнасці вайсковых злучэнняў. З запасу прызавуць каля 1000 чалавек, піша «Свабода».
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца мабілізацыя з ваенных камісарыятаў, камплектаванне спецыяльнай тэхнікай, якая знаходзіцца на працяглым захоўванні, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства абароны.

Раней паведамлялася, што на зборы выкліканыя некаторыя вядомыя «запаснікі». Сярод іх палітычны аналітык Арцём Шрайбман і палітолаг Арсеній Сівіцкі. Амаль месяц яны правядуць у вайсковых распалажэннях.

«Праверка дазволіць вызначыць узровень зладжанасці органаў кіравання, здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі ў розных умовах, а таксама выконваць пастаўленыя задачы ў складанай абстаноўцы. Завершыцца праверка тактычнымі вучэннямі», — падсумавалі ў абаронным ведамстве.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: