Міністэрства аховы здароўя дае парады, як выжыць у спякоту

Тэмпература ў Беларусі ў выхадныя дасягае +35.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сувязі з гарачым надвор'ем папярэджвае аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін падчас адпачынку і працы.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе пры магчымасці пазбягаць удзень паездкак у грамадскім транспарце, унікаць працяглага знаходжання на адкрытым сонцы, выконваць пітны рэжым і насіць галаўныя ўборы.

Асаблівую ўвагу трэба надаць купанню ў адкрытых вадаёмах у прызначаных для гэтага месцах і не пакідаць без нагляду дзяцей падчас купання, выконваць тэрміны і ўмовы захоўвання хуткапсавальных прадуктаў і не купляць іх з рук, старанна мыць пад праточнай вадой гародніну і садавіну.

Пры пагаршэнні стану здароўя варта своечасова звяртацца да лекара. Так, калі адчуваецца сухасць у роце і моцная смага, а таксама пачынае балець або галава або з'яўляецца замарачэнне, якое суправаджаецца слабасцю і млосцю, трэба зрабіць захады, каб унікнуць цеплавога ўдару.

Спачатку, каб забяспечыць нармальны доступ кіслароду да цела і аднавіць цеплаабмен, варта зняць з сябе лішняе адзенне, якое замінае, і пры магчымасці астудзіць цела з дапамогай вады або мокрага ручніка або сурвэткі, кампрэса на галаву.

«Цеплавы ўдар надыходзіць хутка, і чым больш смялейшыя і хутчэйшыя будуць вашы дзеянні — тым менш шанцаў яго атрымаць», — адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Паводле Хартыі'97

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: