Міністэрства аховы здароўя ўхваліла зроблены «Белмедпрэпаратамі» «Спутник V»

Вакцына «Спутник V» (Гам Кавід Вак), разліў якой праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты», ухваленая Міністэрствам аховы здароўя.


Рашэнне прынята па выніках усебаковай экспертнай ацэнкі матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье, якую правялі спецыялісты УП ЦЭІЗ, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, піша REFORM.by.

Паўпрадукт вакцыны вырабляе АТ «Генерыюм», якое ўваходзіць у структуру АТ «Фармстандарт». Раней вырабленая на гэтай расійскай пляцоўцы вакцына «Спутник V» ужо была зарэгістраваная ў Беларусі і на працягу некалькіх месяцаў выкарыстоўвалася для вакцынацыі медработнікаў.

Кантроль якасці як прамысловых, так і доследна-прамысловых серый ажыццяўляў цэнтр імя Н.Ф. Гамалеі сумесна з РУП «Белмедпрэпараты». Плануецца, што аб’ём выпускаемай на беларускім прадпрыемстве вакцыны складзе да 500 тысяч доз штомесяц. У ведамстве адзначаюць, што гэта дазволіць істотна павялічыць даступнасць вакцыны для беларускіх грамадзян.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: