Міністэрства юстыцыі праводзіць маштабную праверку ТБМ

Паводле старшыні «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алены Анісім, 14 ліпеня ТБМ мусіць падаць арыгіналы дакументаў, датычныя рэгістрацыі і дзейнасці арганізацыі за апошнія тры гады.


«Складанасць сітуацыі заключаецца ў тым, што ў арганізацыі, паводле базы звестак, звыш 6 тысяч сяброў, некалькі дзясяткаў зарэгістраваных структур. Падаць на кожную звесткі па юрыдычных адрасах... — падкрэсліла Анісім у каментары «Радыё Свабода». — У дадатак бухгалтарскія дакументы, якія мы аніяк не можам падаць з прычыны таго, што Вольга Раковіч (бухгалтарка "Нашай нівы"), якая нам дапамагае з аплатай пасля смерці нашага галоўнага бухгалтара, зараз затрыманая разам з усімі дакументамі».

Алена Анісім мяркуе, што грамадзянскую супольнасць хочуць вывесці за межы прававога поля.

«Але ТБМ ужо звыш 30 гадоў існуе і працуе. І мы будзем працаваць і далей у сваёй краіне. Дзеля Бацькаўшчыны, дзеля роднай беларускай мовы»,— зазначыла Анісім.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: