Міністэрства культуры адказала пра закон аб бел-чырвона-белым сцягу

Адказ прыйшоў на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, паведамляе «Радыё Свабода».



Ілюстрацыйнае фота. Апазіцыйная акцыя «Парад сцягоў» у Мінску. 21 жніўня 2015 года

«Калі казаць коратка, то адказ можна звесці да аднаго сказу: гэта пытанне не нашай кампетэнцыі» — сказала 8 кастрычніка «Свабодзе» Канапацкая.

Паводле яе, паколькі ў лісце з Міністэрства культуры, як, дарэчы, і ў адказах яшчэ з двух міністэрстваў — унутраных спраў і юстыцыі, няма стаўлення міністэрстваў да законапраекту і бел-чырвона-белага сцяга, то давядзецца звяртацца ў іншыя інстанцыі. «Куды канкрэтна, мы вырашым з маёй калегай Аленай Анісім, таму што законапраект аб бел-чырвона-белым сцягу мы рыхтавалі супольна», — удакладніла Канапацкая.

Абедзве дэпутаткі выказвалі думку, што трэба дазволіць вольнае выкарыстанне гістарычнага сцяга ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, і абараніць яго ад неправамерных перашкод у выкарыстанні.

Пазіцыя МУС: «У пададзеным праекце закону няма нарматыўных праўных загадаў і даручэнняў», якія датычацца ведамства.

Пазіцыя Міністэрства юстыцыі: «Законапраект неабходна ўзгадніць з шэрагам дзяржаўных органаў, у прыватнасці з Міністэрствам культуры». 

Што важна ведаць аб законапраекце пра бел-чырвона-белы сцяг 

14 траўня дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прэзентавала грамадскасці законапраект аб выкарыстанні і ахове бел-чырвона-белага сцяга.

  • Дакумент накіравалі ў міністэрствы культуры, унутраных спраў і юстыцыі.
  • Раней кампаніямі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці займаліся «Арт Сядзіба», «Гавары праўду» і «Малады Фронт»​.
  • Дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь бел-чырвона-белы сцяг быў з 1991 па 1995 год.

www.svaboda.org

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-08 20:06:51
Кал\ б Новы бел-чырвона-белы час быў самастойным рэсурсам, то не ўбіваў бы мне ў моск прапагнадысцкія высновы Свабоды, якая змагаецца за ўсё добрае супраць усяго дрэннага ля амерыканскай касы радыё, і тады НЧ надрукаваў бы тэкст адказу цалкам, каб такія недалёкія чытачы Новага часу як я, самі маглі прачытаць адказ і зрабіць адпаведную выснову. А так, для перакладу з чэскай мовы Свабоды, трэ карыстацца кубачкам чэскага піва.
(1) Адказ нармалёвы з пункту гледжання бюракратычнай беларускай машыны і некалі на адным б-ч-б рэсурсе, які паведаў, што хадакі МФ (гэта арганізацыя пры КДБ, бо шмат чальцоў МФ падпісалі паперкі аб супрацоўніцтве з Канторай), якія аднеслі прашэнне аб "памілванні" б-ч-б сцяга, будуць хдзіць у дзярж установы да Другога прышэсця Хрыста і нічога не вырашаць. Бо тэма палітычная, а не юрыдычная.
(2) Б-ч-б сцяг сваю гістарычную справу выканаў яшчэ ў 1941-44 гадах і з-за адпаведнай беларускай ментальнасці ніколі ў дзяржаву Беларусь не вернецца.

Больш цікавага на «Новым Часе»: