Міністр абароны Раўкоў прызнаў, што ў войску ёсць дзедаўшчына

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў зацвердзіў план па выкараненні дзедаўшчыны ў войску, паведамляе тэлеканал АНТ.

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Гаворка ідзе ў тым ліку і аб атэстацыі вайскоўцаў не толькі 72-га Аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных сіл у Печах пад Барысавам, але і іншых вайсковых частак, піша БелаПАН.

«Мы праводзім работу і ў астатніх воінскіх часцях Узброеных сіл, дзе ў нас ёсць нейкія падазрэнні або ў ходзе работы былі выяўлены нейкія праблемы. Па іх мы прымаем вычарпальныя меры», — сказаў міністр.

Цяпер на стадыі зацвярджэння знаходзіцца кандыдатура новага камандзіра 72-га АВЦ палкоўніка Уладзіслава Будзіка. Пакуль ён выконвае абавязкі.

Па словах міністра, кадравае абнаўленне 72-га АВЦ завершаць да канца года, сяржанцкага складу — на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

Сярод мер па навядзенні парадку, як адзначаецца ў рэпартажы АНТ, — устаноўка камер відэаназірання. Яны з'явяцца ў казармах, якія рамантуюцца ці ўжо прайшлі рамонт.

«Гэта дапаможа дзяжурным па школах у поўным аб'ёме кантраляваць сітуацыю. Ужо не будзе такіх месцаў, якія дазволяць стараслужачымі салдатам нешта там нядобрае рабіць. У нас у многіх воінскіх частках відэаназіранне ўжо ўстаноўлена, вядзецца ў планавым парадку», — сказаў Раўкоў.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!