Міністр аховы здароўя пацвердзіў пачатак масавай вакцынацыі ад каранавіруса ў красавіку

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама пацвердзіў пачатак масавай вакцынацыі ад каранавіруса ў красавіку.


«Масавая вакцынацыя ўсіх жадаючых пачнецца з красавіка. Ніякай праблемы ў гэтым няма. Пакуль запісваем, лічым жадаючых, іх шмат. Прыступім да вакцынацыі, калі атрымаем сваю вакцыну ў больш масавай вытворчасці. Але да гэтага завершым вакцынацыю, як гэта робіць і ўвесь свет, тых, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё ў межах сваёй прафесійнай дзейнасці», — прыводзіць яго словы REFORM.by са спасылкай на БелТА.

Дзмітрый Піневіч таксама паведаміў, што сёння была атрыманая партыя з 40 тысяч доз другога кампанента расійскай вакцыны ад каранавіруса. Чакаецца яшчэ і партыя ў 100 тысяч доз. Таксама былі атрыманы 50 тысяч кітайскіх вакцын. Міністр дадаў, што прышчэпкі ад COVID-19 атрымліваюць ужо не толькі медыкі. Іх робяць і педработнікам.

На днях «Белмедпрэпараты» разлілі валідацыйныя партыі вакцыны «Спутник V» айчыннай вытворчасці. Пасля пацвярджэння іх параметраў пачнецца прамысловая напрацоўка прэпаратаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: