Міністр спорту даручыў падначаленым скасаваць падпіску на газету «Прессбол», якая дае слова крытыкам улады

Да журналістаў трапіў пратакол даручэнняў Міністэрства спорту і турызму за подпісам кіраўніка ведамства Сяргея Кавальчука.
ONLINER.BY

ONLINER.BY

Згодна з дакументам, структурныя падраздзяленні (упраўленні спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінгарвыканкаму, спартовыя клубы Федэрацыі прафсаюзаў, таварыства «Дынама» ды іншыя) абавязаныя да 31 жніўня даць справаздачу аб падпісцы на спартовыя выданні.

У прыватнасці, пункт даручэння № 1 загадвае спыніць ад 31 жніўня дзяржаўную падпіску на друкаваныя выданні рэдакцыі газэты «Прессбол», а таксама разарваць ранейшыя дамовы з ёю на аказанне рэкламных паслугаў.

Пункт № 2 абавязвае забяспечыць «на пастаяннай аснове» дзяржаўную падпіску на газету «Спортивная панорама», заснавальнікам якога ёсць Міністэрства спорту і турызму.

Нядаўна газета «Прессбол» надрукавала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартовай галіны з палітычнымі патрабаваннямі да ўладаў. Сярод іншага, там ідзецца пра новыя сумленныя выбары і пакаранне сілавікоў, датычных да гвалту над мірнымі пратэстоўцамі. Пад зваротам падпісаліся больш за 350 чалавек.

Таксама на яе старонках расказваецца пра шматтысячныя маршы прыхільнікаў пераменаў, друкуюцца інтэрв'ю са спартоўцамі, якія бяруць у іх удзел.

«Радыё Свабода»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: