Мінюст распачаў пазапланавую праверку ў «Экадоме»

Міністэрства юстыцыі пачало пазапланавую праверку адпаведнасці дзейнасці ГА «Экадом» патрабаванням заканадаўства. У тэрмін да 9 ліпеня Мінюст просіць арганізацыю даць велізарны пералік дакументаў, якія тычацца дзейнасці арганізацыі.
Раней такую ж праверку Мінюст пачаў у дачыненні і іншых арганізацый, у тым ліку «Звяно», БАЖ, Беларускі ПЭН-цэнтр, Рух «За свабоду». Характэрна, што ліст арганізацыі быў накіраваны 22 чэрвеня, а 21 чэрвеня «Экадому» споўнілася 25 гадоў.

«Экадом» — найстарэйшая ў Беларусі экалагічная арганізацыя. 25 гадоў яна прасоўвае ідэі ўстойлівага развіцця, займаецца абаронай экалагічных правоў грамадзян і імплементацыяй Орхускай канвенцыі ў Беларусі. «Экадом» таксама назіраў за ходам будаўніцтва Астравецкай АЭС і рыхтаваў экспертныя заўвагі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: