Мінкульт атрымаў 26 заявак на конкурс па помніку ў Курапатах

За час правядзення конкурсу на помнік у Курапатах Міністэрства культуры атрымала 26 заявак.

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным адказе за подпісам першай намесніцы міністра Ірыны Дрыгі, які атрымала Еўрарадыё.

Усе заяўкі пададзеныя ананімна.

"Разам з тым, у Міністэрства культуры на працягу правядзення конкурсу паступалі звароты грамадзян з альтэрнатыўнымі прапановамі па пытанні мемарыялізацыі ўрочышча "Курапаты" і просьбамі вынясення на грамадскае абмеркаванне пытання ўстаноўкі мемарыяла", — гаворыцца ў адказе.

Паколькі спрэчныя пытанні, узнятыя грамадскасцю, патрабуюць больш часу для асэнсавання, гаворыцца ў дакуменце, Мінкульт прапанаваў, каб пададзеныя на конкурс праекты разгледзела спецыяльна створаная грамадская працоўная група.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: