Мінкульт Беларусі ўкладзе амаль мільён рублёў у фільм на тэму Чарнобыля

Еўрарадыё стала вядома, што ў Беларусі здымуць свой "Чарнобыль".
pixabay.com

pixabay.com

Мінкульт Беларусі ўкладзе каля 910 тысяч рублёў у мастацкі фільм на тэму Чарнобыля, інфармуе officelife.media. Тэндар выйграла кампанія MediaCube. Агульны бюджэт можа скласці каля 1,3 млн рублёў. Здымкі фільма пачнуцца ў верасні сёлета, а выхад на экраны чакаецца ў пачатку 2020 года.

На патрабаванне Міністэрства культуры не менш за 70% супрацоўнікаў здымачнай групы мусяць быць беларускімі грамадзянамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!