Мінпрацы ўнясе ў Працоўны кодэкс камбінаваную дыстанцыйную працу

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала праект змяненняў у Працоўны кодэкс. Яны павінны ўзаконіць камбінаваную дыстанцыйную працу. Пра гэта піша reform.by са спасылкай на кіраўніка Мінпрацы Ірыну Касцевіч.

«Сёння, бачачы сур'ёзныя пасылы і патрэбы рынку працы да гэтых дыстанцыйных формаў занятасці, мы ідзем далей і падрыхтавалі новыя змены ў ПК у частцы камбінаванай дыстанцыйнай працы. Гэта запыт з боку працадаўцы», — цытуе БелТА яе выступ на канферэнцыі «Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека».

Касцевіч адзначыла, што ў студзені мінулага года былі прынятыя змены ў ПК, якімі была ўведзеная дыстанцыйная праца. Новыя змены ўжо ўзгодненыя з дзяржаўнымі органамі і наймальнікамі. Заканчваецца праца над праектам перад яго прадстаўленнем ва ўрад. У Палату прадстаўнікоў яго плануецца перадаць у наступным годзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: