Мінпрацы: у перспектыве мы не сыдзем ад павышэння пенсійнага ўзросту

Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна заяўляе, што пенсійны ўзрост у краіне ў перспектыве будзе павялічаны.



«У перспектыве, вядома, не сыйдзем ад гэтага (павышэння пенсійнага ўзросту — ІФ)», — сказала Шчоткіна журналістам у Мінску ў чацвер.

Разам з тым, яна адзначыла, што ў цяперашні час міністэрства наўмысна не ўдзельнічае ў дыскусіях на тэму павышэння пенсіённага ўзросту, бо лічыць, што гэта пытанне павінен быць абмеркаваны ў грамадстве і павінна быць выпрацавана «наша агульнае рашэнне».

Шчоткіна таксама нагадала, што Беларусь з’яўляецца сябрам Саюзнай дзяржавы з Расіяй. «Было б нядрэнна, каб гэта (павышэнне пенсійнага ўзросту — ІФ) было зроблена сінхронна», — цытуе Шчоткіну Іnterfax.by.

Нагадаем, што сёння ж пад час сваёй прэс-канферэнцыі кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што рана ці позна пенсійны ўзрост у Расіі прыйдзецца павысіць, але пакуль час яшчэ не прыйшоў.

«Я ўсяляк супраціўляюся павышэнню пенсійнага ўзросту... Я і зараз прытрымліваюся пункту гледжання, што час яшчэ не настаў», — сказаў Пуцін на штогадовай прэс-канферэнцыі, пасля чаго прывёў аргументы на карысць ідэі павышэння пенсійнага ўзросту:

«Па меры росту працягласці жыцця колькасць працуючых будзе змяншацца ў параўнанні з колькасцю непрацуючых грамадзян і тады могуць узнікнуць сістэмныя праблемы. Да чаго гэта можа прывесці? Па сутнасці, гэта можа прывесці да скарачэння даходаў саміх пенсіянераў, прыйдзецца дзяржаве паніжаць узровень пенсійнага забеспячэння або павышаць пенсійны ўзрост».

«Калі гэта рабіць (павышаць пенсійны ўзрост), то трэба павольна, спакойна. Калі гэта трэба зрабіць? У мяне пакуль няма на гэта адказу. Калісьці гэта прыйдзецца зрабіць... Але пакуль я не хацеў бы гаварыць пра гэта публічна, таму што нават і адказу ў нас пакуль няма», — цытуе Пуціна Reuters.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: