Мінпрыроды плануе рассяліць зуброў па ўсёй Беларусі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя плануе рассяліць зуброў па ўсёй тэрыторыі Беларусі.



www.wildlife.by


Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка 10 снежня перад пачаткам прэзентацыі абноўленай Стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і сайта па механізме пасрэдніцтва, піша БЕЛТА.

«Мы распрацоўваем новую праграму на пяцігадовы перыяд, у якой прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па захаванні зуброў. Цяпер ідзе актыўнае перамяшчэнне зуброў па тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, мікрапапуляцыя жывёл ужо створана ў заказніку «Налібоцкі». Акрамя таго, мы звярнулася ў БТПР, каб яны пасадзейнічалі нам у стварэнні новых мікрапапуляцый у паляўнічых угоддзях, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі», — адзначыла Наталля Мінчанка.

Расійскі нацыянальны парк «Смаленскае Паазер'е» таксама абмяркоўвае з Беларуссю магчымасць закупкі зуброў для стварэння ў сябе мікрапапуляцый.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: