Мінрайвыканкам адмаўляе запуск феерверкаў каля «Паедзем паядзім»

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў блогер Антон Матолька, прыклаўшы адказ райвыканкама на скаргу, накіраваную ў Генпракуратуру
tut.by

tut.by

Блогер Антон Матолька атрымаў ад Мінскага райвыканкама адказ на сваю скаргу, накіраваную ў Генеральную пракуратуру яшчэ 1,5 месяцы таму. «Па пытанні правядзення гучных мерапрыемстваў забаўляльнага характару паведамляем, што па інфармацыі прадстаўленай СТАА «БелРестИнвест» у адным з будынкаў сапраўды праводзілася сямейная ўрачыстасць, пры гэтым ніякіх мерапрыемстваў альбо музыкі пад адкрытым небам з усходняга боку асноўнага будынка не было, запускі феерверкаў не праводзіліся што пацверджана відэазапісам», — гаворыцца ў адказе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць