Мінск пазбавілі каманднага чэмпіянату свету па спартыўнай хадзе

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) перанесла камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе, які павінен быў прайсці ў 2022 годзе ў Мінску. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.


Турнір планавалася правесці 23-24 красавіка 2022 года. Прычынамі для дадзенага рашэння сталі нявызначанасць у пытанні дыпламатычных адносін Беларусі і абмежаванні на міжнародныя паездкі, накладзеныя на краіну. Арганізатары плануюць паведаміць аб новым месцы для правядзення спаборніцтваў да наступнага пасяджэння Рады «World Athletics», якое адбудзецца 28-29 ліпеня.

«Рашэнне Савета з'яўляецца вынікам справаздачы, падрыхтаванай камітэтам па рызыках федэрацыі, у якой зроблена выснова аб тым, што нявызначанасць у пытанні дыпламатычных адносін і абмежаванняў на міжнародныя паездкі ў дачыненні да Беларусі істотна паўплывае на правядзенне чэмпіянату ў Мінску ў наступным годзе. "World Athletics" па-ранейшаму давярае мясцоваму аргкамітэту і Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, якія шмат і добра папрацавалі, каб правесці гэтае мерапрыемства, нягледзячы на праблемы, створаныя пандэміяй, і шкадуе, што абставіны, якія не залежаць ад іх, прывялі да гэтага рашэння», — гаворыцца ў заяве «World Athletics».

Раней кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС прынялі рашэнне ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі, уключаючы эканамічныя і сектаральныя, з-за экстранай пасадкі ў Мінску самалёта авіякампаніі «Ryanair» і затрымання журналіста Рамана Пратасевіча. 4 чэрвеня Рада ЕС забараніла палёты авіякампаній Беларусі ў паветранай прасторы супольнасці і пасадку беларускіх самалётаў у еўрапейскіх аэрапортах.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: