Мінск. Пушкінская. Вечар (фота)

Увесь дзень Пушкінская гула. Гукі аўтамабільных клаксонаў проста не спыняліся, і народ да вечара не пакідаў гэтае месца — месца, дзе АМАП жорстка збіваў дэманстрантаў, а аднаго — забілі. 

Ля станцыі метро «Пушкінская» — безліч кветак.Людзі ўвесь дзень стаялі ў ланцугах ля дарогі, а пляцоўку каля кінатэатру «Аўрора» ператварылі ў невялікі вернісаж з плакатаў і патрабаванняў. Пры гэтым кожны мог далучыцца (і далучаўся) да малявання плакатаў і распісвання ходнікаў.



Людзі спявалі і танчылі пад «Пераменаў» Цоя. Віталі адзін аднаго. Захоўвалася атмасфера радасці, але ў размовах было разуменне, што «гэта яшчэ не канец». «Дадуць ім загад — і капец вашым кветачкам, і вам таксама», — казала адна дзяўчына другой.

Народ гэта выдатна разумее. І, падаецца, будзе і надалей патрабаваць лічыцца са сваім выбарам.






  Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: