Мінск зноў стаў лепшым горадам у СНД для навагодняга адпачынку па версіі расіян

Ужо традыцыйна Мінск займае першае месца ў рэйтынгу напрамкаў для зімовых падарожжаў расіян у гарады СНД. Пра гэта паведамляе аналітычнае агенцтва ТурСтат.
tio.by

tio.by

У першую дзясятку гарадоў СНД для адпачынку ў турыстаў з Расіі ў снежні 2018 года і студзені 2019 года ўвайшлі Мінск у Беларусі, Баку ў Азербайджане, Астана ў Казахстане, Ерэван у Арменіі, Алматы ў Казахстане, Ташкент ва Узбекістане, Бішкек ў Кыргызстане, Кішынёў ў Малдове, Душанбэ ў Таджыкістане і Ашхабад у Туркменістане.

Па дадзеных агенцтва, турысты прыязджаюць у гарады і краіны СНД зімой у сярэднім на тры-пяць дзён. Расіяне трацяць на зімовыя туры ў гарады і на курорты СНД ад 50 да 100 долараў у суткі на пражыванне і харчаванне.

Туры на гарналыжныя курорты Беларусі Лагойск і Сілічы, курорты Шахдаг і Туфандаг у Азербайджане, курорт Чымбулак у Алматы ў Казахстане карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў турыстаў з краін СНД.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!