«Мінскхлебпрам» застаўся без дырэктара

Уладзімір Талайка, генеральны дырэктар прадпрыемства "Мінскхлебпрам", якое аб'ядноўвае шэсць найбуйнейшых хлебазаводаў сталіцы, пакінуў сваю пасаду, піша TUT.BY.
Уладзімір Талайка. Фота часопіса "Дело"

Уладзімір Талайка. Фота часопіса "Дело"


"Яму не працягнулі кантракт. Апошни дзень быў 13 лютага" — сказалі ў "Мінскхлебпраме".

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка стаў галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.

Уладзімір Талайка кіраваў Мінскхлебпрамам з 2011 года. Сёння ў судах і міліцыі разглядаюцца адразу некалькі рэзанансных справаў адносна топ-менеджэраў "Мінскхлебпрама".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: