Мінскі гарадскі суд пастанавіў ліквідаваць фонд «Добра»

Дырэктар фонду «Добра» Аляксандр Скрабоўскі паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што арганізацыю ліквідавалі. Такое рашэнне вынес Мінскі гарадскі суд.
Фота Zerkalo.io.

Фота Zerkalo.io.

«Мінскі гарадскі суд 30.07.2021 вынес пастанову аб ліквідацыі фонду «Добра». За адно судовае пасяджэнне. Пазоўнік не прывёў ні аднаго прыкладу і нават адказаў, што парушэнняў у ходзе сваёй праверкі не знайшоў. Але ёсць доблесны сакрэтны ліст, з якім азнаёміцца нельга і пра што ён — таксама. Ніяк. Бо грыф «сакрэтна». Сутнасць яго мы коратка даведаліся толькі ў выдадзеным праз тры гадзіны пасля заканчэння пісьмовым рашэнні. Вы людзі разумныя, здагадаецеся», — напісаў Аляксандр Скрабоўскі.

Ён удакладніў, што рашэнне суда ўступае ў сілу праз 15 дзён, скаргу на рашэнне падаваць не плануюць.

Фонд «Добра» — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе ў сферы развіцця сацыяльных інавацый, адказных і ўстойлівых практык вядзення бізнесу. Ён вядомы ў першую чаргу як заснавальнік конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, а таксама студыі імпакт-праектаў ХАБ / ЛАБ.

Social Weekend — найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі. Ён існуе больш за сем гадоў. На конкурс можна было заявіць арыгінальную ідэю і атрымаць фінансаванне для яе рэалізацыі.

Паводле Zerkalo.io.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: