Мінскі пракат самакатаў і ровараў падрыхтаваў новаўвядзенні да сезону

Калі медыкі рэкамендуюць выконваць сацыяльную дыстанцыю, на змену аўтобусу прыходзіць ровар. Ці чакаюць папулярныя сэрвісы павышэння попыту і як праводзяць дэзінфекцыю, высветліла карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Кікшерынг (пракат электрасамакатаў)
Сезон адкрыўся ў пачатку сакавіка. Адна з кампаній размясціла на мінскіх вуліцах каля 400 электрычных самакатаў. Усяго іх у гэтай фірме амаль 700 штук, але выносіць будуць паступова, калі пацяплее. Каб пракаціцца, як і ў мінулым годзе, трэба спампаваць дадатак, прывязаць банкаўскую карту, уключыць геалакацыю. Па просьбах карыстальнікаў з'явіліся тэхнічныя навіны. Цяпер можна аформіць групавую паездку з аднаго тэлефона. Гэта зручна, калі на шпацыр выходзіць вялікая сям'я або кампанія сяброў, але плаціць хтосьці адзін. Стала магчымым ставіць электрасамакат на паўзу, калі адпраўляешся ў краму, ці браніраваць яго за 15 хвілін.

Кікшэрынг не працаваў з лістапада, але кампанія сур'ёзна задумваецца пра тое, каб падоўжыць цяперашні сезон, калі зіма будзе такой жа цёплай. Мадэлі транспартнага сродку, якія мінчане змогуць апрабаваць гэтай вясной, не змяніліся, але былі цалкам адрамантаваны — ад шчыткоў на колах да ручак на рулі. Канструкцыя стала больш трывалай.

Вялікага павышэння попыту на пракат у сувязі з каронавірусам тут не чакаюць, але заклікаюць мінчан задумацца пра больш бяспечным, чым грамадскі транспарт, рух па горадзе. Электрасамакаты апрацоўваюць антысептыкамі адзін раз у суткі, калі адмыслоўцы адвозяць іх на падзарадку. У астатні час пра гэта павінны клапаціцца карыстальнікі. Дэзінфікаваць такі мабільны транспарт пасля кожнай паездкі фізічна немагчыма.

Што тычыцца культуры язды, у кампаніі ўпэўненыя, што яна з часам толькі падвысіцца, бо шэрынг — з'ява для Беларусі новая. Цяпер кожны самакат абсталяваны сістэмай сігналізацыі, прычым даволі гучнай.

Велашэрынг (пракат ровараў)

Жоўтыя ровары з'явіліся ў Мінску ў мінулым годзе. У кампаніі цяпер каля 3 000 байкаў, 250 самакатаў і 300 электравеласіпедаў. Іх мадэрнізавалі, яны сталі лягчэй, прыемней на выгляд. З навін — арэнда трох адзінак транспарту з аднаго тэлефона і кругласутачная падтрымка Сall-цэнтра. Абяцаюць таксама акцыі, падарункі і сюрпрызы для самых актыўных карыстальнікаў.

У гэтай кампаніі вераць, што папулярнасць экалагічнага транспарту падчас пандэміі вырасце. Гэта ж зручна — не трэба быць у натоўпе і дакранацца да поручня. У мэтах прафілактыкі каронавіруса байкі і самакаты збіраюцца дэзінфікаваць некалькі разоў на дзень. Але за ўсімі, вядома, не ўсочыш, таму каманда ў сябе ў сацсетках будзе нагадваць пра важнасць самастойнай гігіены, пра тое, што антысептык ў сумцы — такая ж незаменная рэч, як і сурвэткі.

У кампаніі таксама дадалі, што з'явіцца паслуга, якая завецца франшызай. З яе дапамогай аналагічны пракат зможа адчыняцца ў іншых беларускіх гарадах, толькі ўжо рознымі камандамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: