Мінскі спартыўны клуб забараніў уваход «асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі»

Фізкультурна-спартыўны клуб «Волат» размясціў у сваёй суполцы Вконтакте аб'яву аб пачатку сацыяльнага праекта «Адкрытая Зала».
Адна з залаў клуба. Фота volatclub.by

У канцы аб'явы клуб пералічыў асоб, якім забаронены ўваход на трэніроўкі: «У ФСК «Волат» забаронены ўваход алкаголікам і наркаманам, а таксама асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі і любым асобам якія маюць вопратку і атрыбутыку, што прапагандуе вышэйпаказаныя дэструктыўныя паводзіны (лісце марыхуаны, рэклама алкаголю, вясёлкавыя сцягі і г.д.). Мы выхоўваем дзяцей, збіраем вакол сябе разумных людзей і вышэйпералічаныя катэгорыі асоб — персоны нон-грата ў «Волаце»».
Журналісты патэлефанавалі па кантактным нумары клуба і спыталі: як «Волат» збіраецца вызначаць арыентацыю наведвальнікаў? На што ім адказалі, што «не абавязаныя адказваць на вашы пытанні».

У апісанні «Волата» на сайце гаворыцца наступнае: «У фізкультурна-спартыўным клубе «Волат» кожны жадаючы ў любым узросце, пачынаючы з 4 гадоў, можа зрабіць упэўненыя крокі на шляху да здаровага ладу жыцця, дзе няма месца алкаголю, тытуню і наркотыкам. Дзе спорт, фізічная культура і ўнутранае развіццё гарманічна ўдасканальваюць чалавека. Выберыце для сябе і Вашых дзяцей заняткі па душы: каратэ, кросТрэнінг (функцыянальны трэнінг), ММА (змешаныя адзінаборствы), фізічная падрыхтоўка дашкольнікаў».

У клуба восем залаў па ўсім Мінску.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: