Мінскіх прызыўнікоў адправілі ў войска ў масках і пальчатках

Усім прызыўнікам, якіх даставілі на зборны пункт на вуліцы Ангарскайрай, у ваенкаматах выдалі ахоўныя маскі, пальчаткі і дэзінфікуючыя рэчывы, — адзначае «Еўрарадыё».


11 траўня ў Мінску пачалася адпраўка прызыўнікоў у войска на тэрміновую службу, піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Праз распаўсюд каранавірусу было вырашана не праводзіць у першы дзень прызыву ўрачысты мітынг, як гэта было ў іншыя гады.

"Я разумею трывогу бацькоў. Многія занепакоеныя тым, як у гэтых няпростых умовах складзецца далейшае жыццё іх сыноў. Хацеў бы ўсіх супакоіць: ва Узброеных сілах і іншых вайсковых фармаваннях робіцца ўсё магчымае, каб засцерагчы вайскоўцаў. Асабістая гігіена з мыццём і дэзінфекцыяй рук, іншыя меры засцярогі, рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, дакладна выконваюцца ў вайсковых частках", — запэўніў начальнік напрамку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны мінскага ваенкамата Дзмітрый Пятровіч.


Дарэчы, на зборны пункт на вуліцы Ангарскай сваякоў прызыўнікоў праз КПП не прапусцілі — засцярога ад каранавіруса. Саміх прызыўнікоў з розных раёнаў Мінска прывезіл на аўтобусах. Перад гэтым у райваенкаматах усім выдалі ахоўныя маскі, пальчаткі і дэзінфікуючыя рэчывы.

У першы дзень у войска адправіліся 34 мінчукі. Адных накіруюць служыць у сілы спецыяльных аперацый, другіх — у Мінскую вайсковую камендатуру, трэціх — у войскі сувязі.

Агулам ў вясновы прызыў у войска адправяцца каля 700 мінскіх юнакоў. Іх адпраўка будзе працягвацца да 29 траўня.

euroradio.fm

Фота minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: