Мінскія дызайнеры выпусцілі шкарпэткі з аўтазакамі

Брэнд LSTR Adziennie выпусціў шкарпэткі з выявай грузавіка МАЗ для перавозкі затрыманых.
«Паслухалi інтэрвью Наталлі Эйсмант і зрабілі шкарпэткі з аўтазакамі», — пазначана ў афіцыйным Twitter кампаніі.

Маецца на ўвазе інтэрв'ю прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі. На АНТ яна заявіла, што слова «дыктатура» нібыта набывае пазітыўнае адценне, і хутка можа паўстаць запыт на дыктатуру.

Пара шкарпэтак каштуе пяць рублёў.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!