Мінскія хіпаны, Пушкінскі пасёлак і праваслаўная царква ў 1920-50-я

Цікава і не банальна. Распавядаем пра роварныя экскурсіі ад Мінскага велашпацыра ў чэрвені. 

Жывы і кудлаты, каляровы і з добрым жартам, вясёлы музычны велаўспамін аб маладосці нашых бацькоў: галоўныя тусовачныя месцы мінскіх бітнікаў і хіпі, культавыя фестывалі і танц-пляцоўкі, Элвіс і Мулявін, "Лед-Зэпелін" і "Алгарытмы" — уся праўда пра мінскі андэграўнд 60-70-х! Чакаем усіх аматараў добрай музыкі, ровараў і гісторыі горада!

Збор 12 чэрвеня ў 18-30, ля велапраката City Bike (вул.Кастрычніцкая, 16).



У 1937 годзе частку Барысаўскага тракта ля парка Чалюскінцаў перайменавалі ў Пушкінскую вуліцу да 100-годдзя з дня смерці паэта. Пушкінскі пасёлак, які знаходзіўся побач, — гэта не толькі атмасферныя кварталы сталінскіх часоў, але і месца велізарнай выставы 1930-х, месца нацысцкага лагера для савецкіх ваеннапалонных і нямецкіх дотаў. А таксама — безліч цікавых гісторый пра знакаміты рэстаран "Каменная кветка", кінатэатр "Партызан", Пушкінскія казармы і парк Чалюскінцаў. Роварная экскурсія пачнецца ад брамы Батанічнага саду, на месцы якой 150 год таму размяшчалася карчма з адпаведнай назвай "Рай". Такім чынам, да сустрэчы ля брамы ў Рай!
20 чэрвеня, 18-30 ад параднай брамы Батанічнага саду.
Праваслаўная царква, уладная і багатая, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака, маргінала — і гэтым стала вельмі падобная на свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары падвяргаліся жорсткаму кантролю і ціску, царкоўная маёмасць адбіралася і распрадавалася, храмы зачыняліся, разбураліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты, апаганьваліся. Адносіны камуністычнага ўраду і царкоўнай іерархіі станавіліся ўсё больш напружанымі. Падчас гэтай экскурсіі мы пройдземся па мінскіх слядах святароў, вернікаў, царкоўных дзеячаў з трагічным лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў, вучобы ў царкоўных установах, пазнаёмімся з царкоўным жыццём Мінска пач.ХХ стагоддзя, саборамі, цэрквамі, кляштарамі, многія з якіх былі знішчаныя, як і іх слугі ...

30 чэрвеня ў 14-30 ад помніка Максіму Багдановічу на Троіцкай гары. 

Удзел у экскурсіях платных, кошт удакладняйце ў арганізатараў.
Запіс у групы: +375297040018. Дадатковая інфармацыя: fb, вк – Менскі велашпацыр, mienskbiketour.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!