Мінскія ўлады параілі сабрацца на Дзень Волі на Бангалоры і там ладзіць мітынг

24 сакавіка аднаму з заяўнікоў акцыі ў сталіцы на Дзень волі Алесю Макаву адмовілі ў зборы ля Акадэміі навук і шэсці да парку Янкі Купалы, як было прапанавана ў заяўцы.

Замест гэтага гарадскія ўлады прапанавалі сабрацца ў 12.30 на плошчы Бангалор і ладзіць мітынг у парку Дружбы народаў. Макаў адклікаў сваю заяўку. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё.

Алесь Макаў: “Збор удзельнікаў і мітынг прапанавалі на Бангалоры. Я адклікаў свой подпіс пад заяўкай”.

Мінгарвыканкам мусіў адказаць на заяўку яшчэ 20 сакавіка. Але сустрэча з заяўнікамі шэсця ўвесь час пераносілася. У выніку свае подпісы пад заяўкай адклікалі ўсе заяўнікі: Аляксандр Русевіч (рух "За Свабоду"), Дзяніс Садоўскі (аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"), Ягор Віняцкі (Аб'яднаная грамадзянская партыя) і Зміцер Каспяровіч (Партыя БНФ).

Алесь Макаў хадзіў на сустрэчу ў Мінгарвыканкам 24 сакавіка адзін.

euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: