Мінскія ўлады пазбавілі льгот сярэдняга сына Лукашэнкі

Прэзідэнцкі спартыўны клуб, кіраўніком якога з'яўляецца Дзмітрый Лукашэнка, пазбаўлены права на паніжаны каэфіцыент да стаўкі падатку на нерухомасць.

Такое рашэнне прыняў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.  Згодна з рашэннем  «Аб устанаўленні каэфіцыентаў да ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку і прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэнняў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў», скарочаны пералік арганізацый фізкультуры і спорту для аказання спонсарскай дапамогі, якая дае права на паніжаны каэфіцыент да стаўкі падатку на нерухомасць.

Як адзначае gb.by, з пераліку таксама выключаны Футбольны клуб «Дынама-Мінск» (гаспадар - Юрый Чыж), Веласіпедны клуб «Мінск» (спартыўны дырэктар Наталля Цылінская), дзяржаўныя ўстановы (клубы) фізічнай культуры і спорту па гульнявых відах спорту і іншыя арганізацыі фізічнай культуры і спорту, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці сталіцы.

Такім чынам, каэфіцыент 1,0 да стаўкі падатку на нерухомасць будуць прымяняць толькі арганізацыі, якія аказваюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку Прадстаўніцтву НАК Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Паводле udf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: