Мінскія анархісты зладзілі феерверк ля Акрэсціна (відэа)

Такім чынам яны павіншавалі з народзінамі свайго сябра, які апынуўся пад арыштам.



Акцыя анархістаў прайшла швечары 25 студзеня ля мінскага цэнтру Ізаляцыі правапарушальнікаў, вядомага як турма на Акрэсціна. Так удзельнікі руху павіншавалі з днём народзінаў свайго сябра, інфармуе сайт abc-belurus.org

“Сёння дзень народзінаў у аднаго з нашых сяброў. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Яго схапілі амапаўцы ў цывільным непадалёк ад дому і ў выніку ён апынуўся на ё15 сутак у турме, нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам. Мы не можам павіншаваць яго асабіста, таму вырашылі зладзіць салют у гонар свята побач з ЦІП. Ніводная сфабрыкаваная справа не зможа зламіць нашых сяброў і таварышаў”, — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

У турме на Акрэсціна ўтрымліваюць анархістаў, затрыманых пасля акцый, якія прайшлі 16 студзеня.


euroradio.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!